Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

   Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

   Вучні 5 – 9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Гучнае роднае слова”.  Мэта мерапрыемства: развіццё пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне павагі да самабытнасці роднай мовы.

    Пытанні віктарыны былі цікавыя, вучні адгадвалі крыжаванкі, рашалі рэбусы, перакладалі словы з рускай на беларускаю мову, складалі з прапанаваных слоў прыказку.

   Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні праявілі эрудыцыю, кемлівасць і актыўнасць, яшчэ раз упэўніліся наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.