Выхаванцы, педагогі, бацькі рознаўзроставай групы Селеўскай базавай школы сустрэліся на Дні беларускай мовы пад дэвізам ”Шануй сваю родную мову”

21.02.2024

   21 лютага 2024 года выхаванцы, педагогі, бацькі рознаўзроставай групы Селеўскай базавай школы сустрэліся на Дні беларускай мовы пад дэвізам ”Шануй сваю родную мову”. З самага ранку да нас завітаў Бусел, каб цікава і весела правесці гэты дзень разам. Ён заклікаў дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску з прывітання: вітаю, добрай раніцы,  добрага здаровейка, дабранак, добры дзянёк. Выхаванцы складалі крыжаванкі “З’явы прыроды”, “Расліны”, “Звяры”. Адпраўляліся ў пазнавальнае падарожжа па роднай мове. Гулялі ўнародную гульню”Гарлачык”. Бацькі атрымалі буклеты “Народная мудрасць”. На працягу  дня ўсе сапраўды атрымалі “смак беларускай мовы”.