У ДУА «Селеўская базавая школа Маладзечанскага раёна» прайшоў кіналекторый, прысвечаны Дню памяці ахвяр Халакосту

29.01.2024

   Вядучыя  расказалі школьнікам пра генацыд яўрэйскага насельніцтва ў свеце, у Беларусі, у ваколіцах вёскі. Пасля вучням быў прапанаваны дакументальны фільм “Дарогі памяці: Гарадок і яго ваколіцы ў час Вялікай Айчыннай вайны”. Прысутныя змаглі ўбачыць увесь жах, выпрабаваны дарослымі і дзецьмі ў яўрэйскім гета. Таксама прысутныя прагледзелі відэафрагмент, у якім школьнікі розных гарадоў дзеляцца сваімі ведамі па тэме "Што такое Халакост?" Пасля прагляду вучні выказалі сваё меркаванне наконт генацыду яўрэяў.