21 лютага 2023 года выхаванцы, педагогі, бацькі рознаўзроставай групы Селеўскай базавай школы сустрэліся на Дні беларускай мовы пад дэвізам ”Шануй сваю родную мову”

21.02.2023

   З самага ранку да нас завітаў Бусел, каб цікава і весела правесці гэты дзень разам. Ён заклікаў дзетак і бацькоў размаўляць па-беларуску з прывітання: вітаю, добрай раніцы,  добрага здаровейка, дабранак, добры дзянек. Выхаванцы складалі загадкі “Яго вялікасць зубр”, “Гаспадыня сасна”, “Бусел роднай Беларусі”. Адпраўляліся ў пазнавальнае падарожжа па роднай мове. Удакладнілі, што беларуская мова нам родная, старажытная, спрадвечная, шчырая,  мілагучная, любая,  прыгожая, ласкавая. Бацькі атрымалі буклеты “Народная мудрасць”. На працягу  дня ўсе сапраўды атрымалі “смак беларускай мовы”.