Дзень роднай мовы “Квітней, наша родная мова”

21.02.2022

21 лютага ва ўстанове проходзіў дзень роднай мовы пад дэвізам “Квітней, наша родная мова”. Выхаванцы і бацькі рознаўзроставай групы арганізавалі дома папярэдняе маляванне па тэме “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па беларуску” па матывах беларускіх твораў. Выхаванцы ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне Сцяжынкамі роднай мовы”. Наведалі літаратурную гасцёўню “Беларускія чытанкі-забаўлянкі”. Гулялі ў дыдактычную гульню “Злажы арнаментны ўзор”, беларускую народную гульню “Гарлачык”. На працягу дня працавала вайбер-рассылка буклетаў “З любоўю да роднай мовы”. Бацькам прапанавалі разам з дзецьмі разгадаць крыжаванкі “З’явы прыроды”, “Звяры”, “Расліны”.